Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:37 ]  У Багдадзе зноў прагрымелі выбухі

(Багдад) Сёньня раніцай у цэнтры іракскай сталіцы зноў прагрымелі моцныя выбухі. Паведамляецца, што на Паўднёвым Усходзе Багдаду вялася артылерыйская страляніна. Як паведаміла амэрыканскае камандаваньне, учора амэрыканскія вайсковыя падразьдзяленьні пры падтрымцы танкаў зьдзейсьнілі рэйд у цэнтар Багдаду. Пры гэтым яны фарсыравалі раку Тыгр і прасунуліся ў накірунку міжнароднага аэрапорту, амаль не сутракаючы супраціву рэспубліканскай гвардыі. Паводле амэрыканскага боку, аэрапорт застаецца пад кантролем саюзьнікаў. Міністар інфармацыі Іраку Мухамэд Ас-Сахаф аверг паведамленьні аб тым, што амэрыканскія войскі зьявіліся ў цэнтры сталіцы. Ён таксама заявіў, што іракскія сілы аднавілі кантроль над аэрапортам і кантралююць увесь Багдад. Амэрыканскі гэнэрал Віктар Рэнуар заявіў, што войскі саюзьнікаў могуць цяпер увайсьці ў сталіцу, калі гэтага пажадаюць. Авіяцыя кааліцыі пачала кругласутачнае патруляваньне паветранай прасторы вакол Багдаду ў мэтах падтрымкі апэрацыі сухапутных сілаў. Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа паведамілі журналістам, што пачынаючы з пятніцы ў шпіталі Багдаду былі дастаўленыя некалькі сот параненых, некалькі дзясяткаў чалавек былі забітыя
XS
SM
MD
LG