Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  Багдадзкія шпіталі працуюць на мяжы магчымасьцяў


ЖЭНЭВА. Супрацоўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа, якія працуюць у Багдадзе, паведамляюць, што шпіталі ірацкай сталіцы працуюць на мяжы сваіх магчымасьцяў. Лекары багдадзкіх шпіталёў стаяць перад цяжкім выбарам – працягваць сваю працу або ратаваць свае сем’і ў гэты складаны час. Перабоі з электрычнасьцю робяць немагчымым правядзеньне хірургічных апэрацыяў.
XS
SM
MD
LG