Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Амэрыканскія сілы вядуць баі ў Багдадзе


БАГДАД. Як паведамляе амэрыканскае камандаваньне, кааліцыйныя сілы ўвайшлі ў Багдад і вядуць там баявыя дзеяньні. Спэцаддзелы амэрыканскага войска ўвайшлі ў Багдад з поўдня і дасягнулі ракі Тыгр, якая працякае праз ірацкую сталіцу. Тым часам міністар інфармацыі Іраку ас-Сахаф абвергнуў інфармацыю пра прысутнасьць у Багдадзе амэрыканскіх вайскоўцаў і заявіў, што ірацкая рэспубліканская гвардыя разьбіла амэрыканскія сілы на багдадзкім лётнішчы і аднавіла кантроль над сытуацыяй.
XS
SM
MD
LG