УЛАДЗІКАЎКАЗ. Чачэнскія незалежнікі апошняй ноччу атакавалі пазыцыі расейскіх фэдэральных сілаў і забілі трох вайскоўцаў. Яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў загінулі, калі іх бронемашына падарвалася на міне ў Вядзенскім раёне. І яшчэ адзін расейскі вайсковец загінуў, падарваўшыся на міне ў мясцовасьці Новагрозны. Расейская авіяцыя збамбавала пазыцыі незалежнікаў у Нажай-Юрце.