ПРАГА. Чэская паліцыя арыштавала сёньня ў Празе аднаго з кіраўнікоў славацкай мафіі Мікулаша Чэрнака. 36-гадовы Чэрнак летась у лістападзе быў выпушчаны з турмы за “выдатныя паводзіны”, аднак чэская паліцыя выявіла, што ён працягвае злачынную дзейнасьць на тэрыторыі Чэхіі і мае сувязі з тутэйшай расейскамоўнай мафіяй.