ЕРЭВАН. Адзіная ў Армэніі атамная электрастанцыя была зачыненая з прычыны тэхнічных праблемаў і не адновіць працу да лета. Спыненьне рэактару было выклікана перабоямі на лініі электрапеардачаў паміж Армэніяй і Іранам. АЭС у Мэдзаморы забясьпечвала каля 45 працэнтаў патрэбаў Армэніі ў электраэнэргіі.