БАГДАД. Амэрыканскiя самалёты сёньня ранкам нанесьлi ўдары па цэнтры i прымесьцях Багдаду.
Прадстаўнiкi войскаў ЗША кажуць, што амэрыканскiя сiлы ўзялi пад кантроль паўдзённыя i заходнiя прымесьцi Багдаду i багдадзкi аэрапорт.
Паведамляецца, што тысячы людзей пакiдаюць iрацкую сталiцу. Яны рухаюцца на поўнач. Генэрал-маёр амэрыканскiх войскаў Стэнлi МакКрыстал заявiў, што дзьве з шасьцi iрацкiх дывiзiяў, якiя абараняюць Багдад, практычна зьнiшчаныя.
(МакКрыстал: ) “Мы лiчым, што кожная з чатырох астатнiх дывiзiяў на гэты час ужо значна знясiлела i дэградавала. Я не магу назваць дакладныя лiчбы, але гэтыя астатнiя чатыры дывiзii ўжо зусiм ня тое, што на пачатку”.
Тым часам iрацкi ўрад заяўляе, што iрацкiя сiлы перамогуць дзякуючы “творчай” абарончай стратэгii.