Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Ірацкае тэлебачаньне паказала Садама ў Багдадзе

БАГДАД. Ірацкае тэлебачаньне паказала вiдэазапiс, на якiм нiбыта Садам Хусэйн наведвае жылыя кварталы Багдаду. Садам, апрануты ў ваенную форму, iшоў у атачэньнi iракцаў, якiя вiталi яго. Паводле iрацкага тэлебачаньня, Садам наведаў будынкi, пашкоджаныя амэрыканскiмi бомбамi. Раней па iрацкiм тэлебачаньнi паказалi прамову Садама, дзе той ўзгадаў зьбiты 24 сакавiка амэрыканскi шрубалёт “Апачы”. Гэта сур’ёзнае сьведчаньне таго, што iрацкi лiдэр перажыў прынамсi першыя днi вайны. Прэсавы сакратар амэрыканскiх войскаў Фрэнк Сорп заявiў, што гэтыя кадры ўбачыў мала хто зь iракцаў, бо шмат дзе ў Багдадзе няма электрычнасьцi. (Сорп: ) “Іракцы не глядзяць тэлебачаньне. Цяпер няма магчымасьцяў вяшчаньня ў Багдадзе цi па ўсёй краiне. Гэтыя вiдэазапiсы бачаць толькi тыя, хто мае спадарожнiкавае тэлебачаньне. Большасьць гэтых людзей жыве па-за межамi краiны; вельмi няшмат прадстаўнiкоў элiты ў Іраку маюць магчымасьць цi дазвол мець спадарожнiкавую антэну. Таму застаецца толькi дзiвiцца – для якой аўдыторыi была гэтая прамова”. Садам Хусэйн некалькi разоў зьяўляўся на iрацкiм тэлебачаньнi з пачатку вайны, але няясна калi былi запiсаныя гэтыя кадры. Лiчыцца, што iрацкi лiдэр мае некалькiх двайнiкоў.
XS
SM
MD
LG