ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш даў дазвол мэдычным уладам ЗША ўводзiць карантын для амэрыканцаў, якiя захварэюць на новую небясьпечную форму пнэўманii, што хутка распаўсюджваецца ў сьвеце. Мэдычныя ўлады кажуць, што пакуль ня маюць канкрэтных плянаў карантыну. Яшчэ два магчымыя выпадкi хваробы былi зарэгiстраваныя ўчора ў паўдзённаўсходнiм амэрыканскiм штаце Флёрыда.
На сёньня ў ЗША было зарэгiстравана 100 выпадкаў новай хваробы – нiводны зь iх не прывёў да сьмяротнага вынiку.
Ад новай форма пнэўманii памерла прынамсi 85 чалавек у Азii i Канадзе.