Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Баўгары пратэстуюць супраць падтрымкi ўрадам вайны


САФІЯ. Апазыцыйная баўгарская партыя Сацыялiстаў учора перадала ўраду антываенную пэтыцыю, пад якой за апошнi тыдзень падпiсалiся каля 900 тысячаў чалавек. Баўгарскi ўрад падтрымлiвае вайну ў Іраку, якую вядуць Злучаныя Штаты ды iх саюзьнiкi. Баўгарыя дазваляе ЗША выкарыстоўваць сваю авiябазу на чарнаморскiм узьбярэжжы для запраўкi самалётаў. Баўгарскiя ўлады таксама паабяцалi ў выпадку неабходнасьцi даслаць у краiны, якiя мяжуюць зь Іракам 97 спэцыялiстаў у абароне ад ядзернай, хiмiчнай i бiялягiчнай зброi. Насельнiцтва Баўгарыi – каля васьмi мiльёнаў чалавек, i гэта значыць, што пад пэтыцыяй падпiсалiся каля 11 адсоткаў баўгарскiх грамадзянаў. Паводле аднаго з апошнiх апытаньняў, 71 адсотак баўгараў выступаюць супраць таго, каб баўгарскi ўрад падтрымлiваў вайну ў Іраку.
XS
SM
MD
LG