ЖЭНЭВА. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Х’юмэн Райтс Ўоч” зсаклікала ўлады Ўзбэкістану спыніць ужываньне катаваньняў. У адпаведным дакладзе ААН падкрэсьліваецца, што праваахоўныя ворганы Ўзбэкістану ўжываюць катаваньні сыстэматычна й паўсюль. Праваабаронцы таксама апублікавалі даклад пра факты сьмерці затрыманых і зьняволеных ў выніку катаваньняў. Узбэцкія ўлады цьвердзяць, што актыўна змагаюцца супраць ужываньня катаваньняў.