БАГДАД. Міністар інфармацыі Іраку Махамад Саэд аль-Сахаф заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы знаходзяцца на ізаляванай выспе ў багдацкім аэрапорце, і ім будзе цяжка застацца жывымі. Міністар таксама пагражаў ужываньнем нейкай незвычайнай зброі супраць войскаў кааліцыі. Зь ягоных словаў, гэты напад можа адбыцца сёньня ноччу.