Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  У Туркмэністане парушаюцца асноўныя правы чалавека

МЮНХЕН. Прадстаўнікі Вярхоўнага камісарыяту ААН у справах правоў чалавека абвінавацілі Туркмэністан у невыкананьні асноўных стандартаў правоў чалавека, асабліва цягам правядзеньня сьледства адносна замаху на прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава. Аўтарамі заявы зьяўляюцца Міжнародная гэльсынская фэдэрацыя і расейскі Цэнтар “Мэмарыял”. Да іх далучыліся Міжнародная ліга правоў чалавека і Нарвэскі Гэльсінскі камітэт. У заяве, якая была пададзеная камісарыяту ААН, гэтыя арганізацыі заклікалі прыняць рэзалюцыю, у якой асуджаліся б парушэньні з туркмэнскага боку. Раней Туркмэністан адмовіўся выдаць уязную візу экспэртам АБСЭ.
XS
SM
MD
LG