Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Выдадзены ордэр на арышт Маркавіч -- жонкі Мілошавіча


БЯЛГРАД. Сэрбская паліцыя выдала ордэр на арышт Мір’яны Маркавіч – жонкі былога югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча. Яе падазраюць у датычнасьці да забойства вядомага палітыка Івана Стамболіча. Стамболіч у 1980-я гады быў прэм’ер-міністрам, а потым прэзыдэнтам Сэрбіі. У жніўні 2000 году ён зьнік. Ягонае цела было знойдзенае нядаўна. Вядома, што цяпер Маркавіч знаходзіцца ў Маскве.
XS
SM
MD
LG