Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Славаччына рыхтуецца да рэфэрэндуму ў пытаньні далучэньня да Эўразьвязу


БРАТЫСЛАВА. Славаччына рыхтуецца да правядзеньня рэфэрэндуму ў пытаньні далучэньня краіны да Эўразьвязу. Напярэдадні плебысцыту адбываецца шэраг мерапрыемстваў, якія маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадзянаў краіны да рэфэрэндуму. Тэлебачаньне вядзе трансьляцыю шасьці рэклямных ролікаў. Сярод тых, хто паказаны ў рэкляме, ёсьць і ўпаўнаважаны Эўрапарляманту ў пытаньнях Славаччыны Ян Марынус Віерсма, і славакі – алімпійскія чампіёны. Адной з частак гэтай кампаніі ёсьць таксама сяброўская футбольная сустрэча паміж камандамі Славаччыны і Грэцыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG