БЯЛГРАД. Місыя ААН у Косаве ня здолела дамовіцца з кіраўніцтвам Сэрбіі пра перадачу мясцовым косаўскім уладам часткі паўнамоцтваў часовай адміністрацыі ААН. Паводле кіраўніка адміністрацыі Міхаэля Штайнара, у часе перамоваў у Бялградзе ён запэўніў прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Жыўкавіча, што гаворка йдзе пра сфэры бясьпекі, абароны, зьнешніх сувязяў, судовай вытворчасьці. Аднак Жыўкавіч заявіў, што цяпер ня час для такога кроку. Сэрбскія лідары ймкнуцца ўтрымаць Косава ў складзе Сэрбіі. Лідары косаўскіх альбанцаў – бальшыні насельніцтва краю – дамагацца ягонай поўнай незалежнасьці.