Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:46 ]  Сяброўства ў Эўразьвязе павялічыць прыбыткі вугорскіх фэрмераў


БУДАПЭШТ. Праз некалькі гадоў пасьля далучэньня Вугоршчыны да Эўразьвязу прыбыткі фэрмераў павялічацца на болей, як 40 %. Пра гэта заявіў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях сельскай гаспадаркі Франц Фішлер. Ён таксама падкрэсьліў, што пардукты сельскай гаспадаркі Вугоршчыны – садвіна і гародніна – маюць вельмі добрыя шанцы на тое, каб знайсьці попыт на эўрапейскім рынку. Фішлер назваў віно, сьвініну і вырабы з птушынага мяса вугорскай вытворчасьці выдатнымі. Міністар сельскай гаспадаркі Вугоршчыны пад час сустрэчы з Францам Фішлерам заявіў, фэрмэры краіны атрымаюць занчна больш сродкаў у якасьці датацыяў ужо ў будучым годзе.
XS
SM
MD
LG