РЫГА. Офіс Эўрапарляманту будзе адкрыты ў чэрвені гэтага году ў будынку інфармацыйнага цэнтру Эўразьвязу ў Рызе. Пакуль Латвія не далучыцца да Эўразьвязу, офісам будзе кіраваць прадстаўнік Эўрапарляманту Філіп Камарыс. Камарыс будзе працаваць над далучэньнем Латвіі да аб’еднанай Эўропы разам з дэлегацыяй Эўракамісіі, латыскім парялмантам і ўрадам.