БАГРАМ. Прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня ў Афганістане Роджэр Кінг заявіў, што сёньня амэрыканскія і афганскія сілы захапілі базу талібаў, якая знаходзілася ў горным масіве на паўдзённым захадзе Афганістану. 8 меркаваных сябраў групоўкі былі забітыя, 15 – узятыя ў палон. На базе былі знойдзеныя аўтаматы і амуніцыя, а таксама вялікая колькасьць бомбаў і абсталяваньня для вырабу выбуховых рэчываў.