Тым часам у розных краінах сьвету адбываюцца дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку, удзел у якіх бяруць дзесяткі тысячаў чалавек.Так, у Турэччыне сотні людзей спалілі амэрыканскі і брытанскі сьцягі, а тысячы палестынцаў правялі марш у Паласе Газа і на Заходнім беразе Ярдану. Яны скандавалі, што ваяры ісьляму перамогуць Джорджа Буша. Болей 50-ці тысячаў чалавек правялі акцыю ў падтрымку Садама Хусэйна ў Пакістане. У сталіцы Бангладэш паліцыя мусіла ўжыць сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў. Паведамляецца, што болей як 50 чалавек былі параненыя.