Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Тэрарыстычны акт на адным з КПП ў Іраку


КАТАР. Тры амэрыканскія жаўнеры, мужчына і цяжарная жанчына сталі сёньня ахвярамі тэрарыстычнага акту, які адбыўся на кантрольным пункце ў 130 кілямэтрах ад Багдаду. Два жаўнеры былі параненыя. Прэсавы сакратар войскаў кааліцыі заявіў, што інцыдэнт здарыўся, калі машына аднаго зь іракцаў пад’ехала да кантрольнага пункту і выбухнула ў той момант, калі да яе наблізіліся жаўнеры. Ірацкі ўрад заявіў, што самагубчыя напады стануць звычанай ваеннай тактыкай.
XS
SM
MD
LG