Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Дзесяць грузавікоў зь пітной вадой накіраваліся ў Ірак


ЖЭНЭВА. Дзіцячы фонд ААН – ЮНІСЭФ – паведаміў, што дзесяць грузавікоў зь пітной вадой сёньня перасяклі ірацка-кувэйцкую мяжу. Кожна з грузавікоў вязу 37 тонаў вады і мэдыкамэнтаў. Яны накіроўваюцца у гарады Сафван, Зубайр і Абул Хасіб, якія знаходзяцца на поўдзень ад Басры. Два тыдні таму ў выніку бамбаваньня сіламі кааліцыі сыстэмы, якія забясьпечвалі гарады вадой, апынуліся без электрычнасьці. Водазабесьпячэньне было адноўленае на гэтым тыдні.
XS
SM
MD
LG