ШАНХАЙ. У Кітаі і Расеі зьявіліся людзі, якія, як мяркуюць мэдыкі, могуць быць хворымі на атыповую пнэўманію САРС. Чатыры аналягічныя выпадкі былі зарэгістраваныя ўчора ў ЗША. У горадзе Ўладзівасток быў пераведзены ў карантэн адзін марак, які захварэў пасьля вяртаньня зь Кітаю. У Шанхаі мясцовыя ўлады таксама паведамілі, што ў горадзе быў зарэгістраваны першы выпадак захворваньня на САРС. У правінцыі Гуандон , адкуль эпідэмія пачалася, зараз дзейнічаюць эпідэміёлягі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Яны дасьледуюць крыніцы і шляхі распаўсюду інфэкцыі. Колькасьць ахвяраў САРС у сьвеце дасягнула лічбы 81, болей за 2000 людзей інфікаваныя.