Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:02 ]  “Акт аб дэмакратыi ў Беларусi” ўхвалены падкамiтэтам Кангрэсу ЗША

ВАШЫНГТОН. Ключавы падкамiтэт у Кангрэсе ЗША ўхвалiў законапраект “Акт аб дэмакратыi ў Беларусi”. Законапраект прадугледжвае выдаткаваньне 40 мiльёнаў даляраў на праграмы дэмакратызацыi Беларусi, а таксама далейшую iзаляцыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкi. Праект “Акту аб дэмакратыi ў Беларусi” дасланы на разгляд камiтэту ў мiжнародных справах Кангрэсу, пасьля таго як гэты дакумэнт быў зацьверджаны падкамiтэтам у справах Эўропы. Пакуль невядома, калi законапраект будзе пастаўлены на галасаваньне камiтэту, а потым усёй Палаты прадстаўнiкоў Кангрэсу. Аднак наш карэспандэнт у Вашынгтоне Джэфры Донаван перадае, што многiя экспэрты разьлiчваюць, што законапраект будзе ўхвалены да лета на цяперашняй сэсii Кангрэсу. Кангрэсмэн Крыстафэр Сьмiт, асноўны iнiцыятар законапраекту, сказаў нашаму радыё, што галоўная мэта “Акту аб дэмакратыi ў Беларусi – дапамагчы ў пабудове белрускай грамадзянскай супольнасьцi. (Сьмiт: ) “Мы разумеем гэтае пытаньне. Мы на баку тых, хто выступае за дэмакратыю i правы чалавека ў Беларусi. Нашая надзея – дапамагчы ў разьвiцьцi грамадзянскай супольнасьцi, грамадзства, арыентаванага на правы чалавека – сапраўднай квiтнеючай дэмакратыi ў Беларусi. І гэта адзiн са шляхоў, якiм можна паспрабаваць гэта зрабiць”. Падобны ж законапраект выненсены на разгляд Сэнату – верхняй палаты Кангрэсу Злучаных Штатаў. Для прыняцця закону ў ЗША патрабуецца ўхвала абедзьвюх палатаў Кангрэсу i подпiс прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG