БАГДАД. Ірацкая сталіца сёньня патанула ў цемры пасьля таго, як у ваколіцах гораду пачуліся магутныя выбухі. Паводле карэспандэнтаў, увесь горад застаўся без электрычнасьці. Выбухі гучалі на працэгу 15 хвілінаў, пасьля чаго каля 8 гадзіны вечара паводле мясцовага часу зьнікла электрычнасьць. Амэрыканскае камандаваньне заявіла, што не наносіла ўдараў па энэргетычнай сыстэме Багдаду.