Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:09 ]  Сёньня Сэрбія і Чарнагорыя стала сябрам Рады Эўропы

АТЭНЫ. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Жыўкавіч сёньня заявіў, што забойства Зорана Джынджыча толькі ўзмацніла рашучасьць жыхароў краіны рухацца па шляху рэформаў. Жыўкавіч, які выступіў на эканамічнай канфэрэнцыі ў сталіцы Грэцыі, заявіў, што ўрад Сэрбіі імкнецца зьнішчыць арганізаваную злачыннасьць, паскорыць прыватызацыю і рухацца да сяброўства краіны ў Эўразьвязе. Жыўкавіч заклікаў Эўразьвяз падтрымаць намаганьні Сэрбіі правесьці рэформы. Сёньня ж Сэрбія і Чарнагорыя стала сябрам Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG