ДЖАКАРТА. У Інданэзіі, дзе былі зарэгістраваныя тры выпадкі захворваньня на САРС, міністар аховы здароўя Ахмад Суюды заявіў, што нетыповая пнэўманія была абвешчаная вельмі небясьпечным інфэкцыйным захворваньнем. Гэта азначае, што людзі, якія імкнуцца пазьбегнуць мэдычных тэстаў, могуць быць асуджаныя да турэмнага зьняволеньня.