Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:01 ]  Ганконг і Інданэзія змагаюцца з САРСам


ГАНКОНГ. Ганконг і Інданэзія сёньня прынялі новыя захады бясьпекі дзеля барацьбы з пашырэньнем вірусу нетыповай пнэўманіі - САРС. У Ганконгу было паведамлена, што школы, якія былі закрытыя ў суботу, застаюцца закрытымі да 22 красавіка. У Ганконгу было зарэгістравана болей за 700 выпадкаў захворваньня на САРС, тым часам як ва ўсім сьвеце колькасьць хворых на нетыповую пнэўманію дасягнула 1800 чалавек. Як найменей 80 чалавек памерлі ад гэтага новага захворваньня.
XS
SM
MD
LG