Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:57 ]  НАТО і Эўразьвяз абмяркоўваюць будучыню Іраку


БРУСЭЛЬ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы Бэльгіі, пачаў перамовы з кіраўніцтвам НАТО і Эўразьвязу ў пытаньнях пасьляваеннай будучыні Іраку. Адбыліся таксама перамовы Паўэла зь мінсітарм замежных справаў Францыі Дамінікам дэ Вільпэнам. Прэм’ер-міністар Грэцыі Георгі Папандрэў напярэдадні перамоваў заявіў, што Эўразьвяз імкнецца да больш істотнай ролі ААН у аднаўленьні Іраку. Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Хавіер Саляна адзначыў, што пакуль рана абмяркоўваць пасьляваенную будучыню, ды заклікаў засяродзіцца на гуманітарнай дапамозе. Сёньня ж Колін Паўэл зьвярнуўся да прадстаўнікоў краінаў, якія ўваходзяць у “Віленскую дзясятку”. Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты заўсёды будуць памятаць, пра падтрымку гэтымі краінамі пазыцыі ЗША ў пытаньні Іраку. Паўэл адзначыў, што Злучаныя Штаты падтрымваюць палітычную мару гэтых краінаў далучыцца да НАТО.
XS
SM
MD
LG