БАЗА ПАВЕТРАНЫХ СІЛАЎ РАМШТАЙН (НЯМЕЧЧЫНА). Былую ваеннапалонную амэрыканку Джэсiку Лiнч даставiлi ў мэдычны цэнтар каля базы амэрыканскiх ваенна-паветраных сiлаў у Нямеччыне. Лiнч будуць лекаваць ад ранаў, якiя яна атрымала калi яе захапiлi iрацкiя войскi. Учора яе даставiлi ў Нямеччыну з Кувэйту на амэрыканскiм транспартным самалёце.
Паводле амэрыканскiх уладаў, у Лiнч зламаныя ногi, адна рука i яна мае прынамсi адну кулявую рану.
Падразьдзяленьне Лiнч яшчэ 23 сакавiка пераблытала дарогi каля паўдзённаiрацкага гораду Насырыя i патрапiла ў засаду. Хутка пасьля таго, як Лiнч трапiла ў палон, яе i яшчэ пяцёх вайскоўцаў зь яе падразьдзяленьня паказалi па iрацкiм тэлебачаньнi.19-гадовую салдатку з войскаў забесьпячэньня вызвалiла спэцыяльнае падразьдзяленьне, якое было закiнутае за лiнiю фронту i вынесла яе зь iрацкага шпiталю. Прэсавы сакратар амэрыканскiх войскаў паведамiў, што падчас выратаваньня Джэсiкi Лiнч, у шпiталi былi знойдзеныя 11 трупаў – некаторыя зь iх, верагодна, амэрыканскiя вайскоўцы.