Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:06 ]  Рада Бясьпекi ААН 9 красавiка абмяркуе ядзерную праграму Паўночнай Карэi


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада бясьпекi ААН зьбярэцца 9 красавiка, каб абмеркаваць ядзерную праграму Паўночнай Карэi. Паседжаньне Рады бясьпекi адбудзецца за дзень да заплянаванага выхаду Паўночнай Карэi з пагадненьня аб нераспаўсюдзе ядзернай зброi. Мiжнародная агенцыя ў атамнай энэргii неаднаразова заклiкала Паўночную Карэю дапусьцiць на сваю тэрыторыю iнспэктараў i раззброiцца.
XS
SM
MD
LG