Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:11 ]  Рэфэрэндум адносна паправак у Канстытуцыю Арменіі

ЕРЭВАН. Парлямант Арменіі пагадзіўся вынесьці на рэфэрэндум папраўкі да канстытуцыі, прапанаваныя прэзыдэнтам краіны Робэртам Качаранам. У выпадку прыняцьця паправак, роля парляманту ў часе прызначэньня прэм’ер-міністра ўзрасьце. Раней прызначэньне прэм’ера было прэрагатывай прэзыдэнта краіны. У той самы час прэзыдэнт атрымае права ў любы час распускаць парлямант “за бязьдзейнасьць”. Апрача гэтага, Робэрт Качаран прапаноўвае скасаваць пакараньне сьмерцяй і даць прэзыдэнту права прызначаць мэра сталіцы Арменіі – Ерэвану. Рэфэрэндум прызначаны на 25 травеня. Апазыцыя заявіла, што параўкі да Канстытуцыі пашыраць паўнамоцтвы прэзыдэнта, таму апазыцыйныя партыі будуць рэкамэндаваць сваім прыхільнікам галасаваць супраць прапановаў Качарана.
XS
SM
MD
LG