СТРАСБУРГ. Рада Эўропы мае намер разгледзіць пытаньне пра стварэньне міжнароднага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў у Чачні, калі ў рэспубліцы не палепшыцца сытуацыя з правамі чалавека. У прынятай у сераду рэзалюцыі Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы канстатуецца, што ў Чачні пануе безпакаранасьць. Дакумэнт быў ухвалены 97 галасамі супраць 27. Прадстаўнікі некаторых расейскіх партыяў, якія прысутнічалі на паседжаньні, скрытыкавалі рэзалюцыю.