Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Ізраільскае войска правяло антытэрарыстычную апэрацыю

ТУЛЬКАРМ (Палестынская Аўтаномія) Ізраільскае войска правяло буйную антытэрарыстычную апэрацыю ў месьце Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Сотні палестынцаў былі затрыманыя на некалькі гадзінаў для праверкі. Сямёра – пакінутыя пад вартай. Яны былі абвешчаныя ў вышук, як актывісты экстрэмісцкіх груповак. Апэрацыя праводзіцца ўв адказ на тэракт, які адбыўся ў нядзелю ў Натаніі. Тады былі параненыя каля 50 ізраільцаў. Паводле міністра замежных справаў Ізраілю Сільвана Шалома, у новага прэм’ер-міністра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса ёсьць два месяцы, каб давесьці, што ён у стане кантраляваць дзеяньні экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG