Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:24 ]  У Беларусі расейскі рубель будзе ўведзены 1 студзеня 2005 году


Расея не сумняваецца ў тым, што расейскі рубель у якасьці адзінай валюты будзе ўведзены з 1 студзеня 2005 году. Пра гэта сёньня, пасьля паседжаньня Савету міністраў Саюзнай дзяржавы, заявіў расейскі прэм’ер Касянаў, які таксама адзначыў, што сумесныя дзеяньні ў гэтым пытаньні павінны быць больш інтэнсыўнымі. У часе паседжаньня бакі дамовіліся, што кіраўнікі нацыянальных банкаў дзьвюх краінаў будуць сустракацца раз на два тыдні. Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расеі крэдыт у памеры 300 мільёнаў даляраў дзеля стабілізацыі нацыянальнай валюты перад пераходам на расейскі рубель.
XS
SM
MD
LG