ДАВАО. Магутны выбух адбыўся сёньня ў порце гораду Давао на поўдні Філіпінаў. Паводле апошніх зьвестак, 15 чалавек былі забітыя, болей 40-ка параненыя. Пакуль невядома, хто стаіць за арганізацыяй гэтага выбуху, які прагучаў праз месяц пасьля выбуху на лётнішчы горада. Ахвярамі першага выбуху сталі 20 чалавек.