Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:51 ]  Пасьляваенным Іракам будуць кіарваць самі іракцы


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што пасьляваенным Іракам будуць кіарваць самі іракцы. На думку Стро, дараднікамі могуць быць грамадзяне іншых краінаў, але непасрэднае кіраўніцтва будзе ажыцьцяўляцца грамадзянамі Йраку. Стро паведаімў, што ён плянуе цягам сваіх сустрэчаў зь міністарм замежных спарваў Нямеччыны Ёшкам Фішарам, Францыі Дамінікам дэ Вілепінам і Расеі Ігарам Івановым абмеркаваць пасьляваенную сытуацыю ў Іраку. Джэк Стро таксама падкрэсьліў, што Брытанія ня будзе ўдзельнічаць у ваеннай апэрацыі супраць Ірану альбо Сырыі.
XS
SM
MD
LG