Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Ірацкія сілы яшчэ маюць патэнцыял а войскі кааліцыі -- не, лічыць Хусэйн

БАГДАД. Сёньня ў Іраку была распаўсюджаная заява Садама Хусэйна, у якой грамадзянаў краіны залікаюць змагацца і абараняць свае гарады. У заяве таксама адзначаецца, што ірацкія ўзброеныя сілы пакуль ня выкарысталі ўсіх сваіх магчымасьцяў, у той час, як войскі кааліцыі выкарысталі ўсё, што мелі. Гэтая заява, якую ад імя Садама Хусэйна прачытаў дыктар у вайсковай форме, адрозьніваецца ад учорашняй. Ці сапраўды Садам Хусэйн зьяўляецца аўтарам абодвух гэтых зваротаў. – пакуль невядома.
XS
SM
MD
LG