САРАЕВА. Старшыня басьнійскага трохбаковага кіраўніцтва Мірка Саравіч падаў у адстаўку са сваёй пасады. Адстаўка зьвязаная са скандалам наконт продажу зброі ў Ірак. У мінулым тыдні міжнародныя экспэрты абнародвалі справаздачу, паводле якой кампанія басьнійскіх сэрбаў ORAO пастаўляла Багдаду рухавікі для баявых самалётаў у абыход санкцыяў ААН. У справаздачы адзначалася, што Саравіч ведаў пра гэтыя пастаўкі і ня здолеў іх забараніць.