КАБУЛ. Афганскія афіцыйныя асобы паведамілі, што сёньня два жаўнеры былі забітыя і тры параненыя ў сутычцы з групоўкамі талібану на паўдзённым усходзе краіны. Пакістанскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што абодва бакі вялі ракетны абстрэл у рэгіёне Валі Вала на адлегласьці 30 кілямэтраў ад гораду Спін Баўдак. Сёньня ж ракетамі была абстраляная амэрыканская ваенная база ва ўсходнім Афганістане.