Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:35 ]  Лекары ня радзяць наведваць Ганконг і Гуандонг

ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя параіла пазьбягаць вандровак у Ганконг і паўдзённую кітайскую правінцыю Гуандонг, дзе хутка распаўсюджваецца новы вірус сьмяротна небясьпечнай пнэўманіі, названы САРС. Ахвярамі яго ў цэлым сьвеце ўжо сталі прынамьсі 75 чалавек і болей за 1800 інфікаваныя. Самая вялікая колькасьць хворых зарэгістраваная менавіта ў Ганконгу і Гуандонгу. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя ўпершыню за доўгія гады выпусьціла такі папераджальны зварот у зьвязку зь вялікай небясьпекай распаўсюду турыстамі інфэкцыі ў іншых краінах. Міжнародныя экспэрты перакананыя, што яны ідэнтыфікавалі вірус, але лекі супраць яго пакуль ня знойдзеныя.
XS
SM
MD
LG