Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:29 ]  Палова грамадзянаў Чэхіі чакаюць пагаршэньня эканамічнай сытуацыі

ПРАГА. За два з паловай месяцы да рэфэрэндуму, на якім будзе прынятая пастанова пра далучэньне Чэхіі да Эўразьвязу, амаль палова грамадзянаў краіны мяркуе, што эканамічная сытуацыя ў зьвязку з гэтым далучэньнем пагоршыцца. Аснову гэтай групы складаюць пэнсыянэры, беспрацоўныя, колькасьць якіх у Чэхіі дасягнула паўмільёну чалавек і фэрмеры. Амаль 70 % грамадзянаў краіны заявілі, што асноўным фактарам, які ўплывае на канчатковую пастанову зьяўляецца будучы ўзровень жыцьця й дабрабыт, у той час як духоўныя каштоўнасьці й міжчалавечыя адносіны на прыняцьцё пастановы не ўплываюць.
XS
SM
MD
LG