БАГДАД. Паведамляецца, што сухапутныя сiлы ЗША вядуць баi з iрацкай Рэспублiканскай Гвардыяй каля гораду Кербала, прыкладна ў 80 кiлямэтрах ад сталiцы Іраку, Багдаду.
Гэта першыя вялiкiя баi з элiтнымi iрацкiмi войскамi, якiя абараняюць падыходы да Багдаду. Прадстаўнiкi амэрыканскiх войскаў кажуць, што сiлы Рэспублiканскай Гвардыi мусяць быць зьнiшчаныя перш чым каалiцыйныя сiлы змогуць наблiзiцца да iрацкай сталiцы. Паведамляецца, што сёньня ранкам працягвалiся бамбаваньнi Багдаду.
У Вашынгтоне мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявiў, што вайна ў Іраку можа скончыцца толькi пасьля капiтуляцыi рэжыму Садама Хусэйна. Ён абверг чуткi аб тым, што амэрыканскi урад вядзе сакрэтныя перамовы зь iрацкiмi ўладамi аб спыненьнi вайны.
Тым часам на iрацкiм тэлебачаньнi быў зачытаны зварот Садама Хусэйна, дзе ён заклiкае жыхароў Іраку весьцi сьвятую вайну супраць ЗША i Брытанii.