БАГДАД
Сёньня адбыліся буйныя сутыкненьні амэрыканскіх марскіх пехацінцаў зь ірацкімі войскамі ў горадзе Дыванія на поўдзень ад Багдаду. Мяркуецца, што ў горадзе знаходзяцца сотні ірацкіх вайскоўцаў. Амэрыканскія ваенныя паведамілі, што не адбылося аніякіх зьменаў у працэдурах праверкі на блёк-пастах пасьля інцыдэнту, калі вайскоўцы на адным зь іх застрэлілі 8 цывільных няўзброеных асобаў, аўтамабіль якіх не выканаў патрабаваньне спыніцца. Тым часам віцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясін Рамадан зноў папярэдзіў, што сілы кааліцыі спаткаюцца з новымі самагубчымі актамі іракцаў. Сёньня па ірацкім тэлебачаньні выступіў міністар інфармацыі Іраку, які зачытаў ліст Садама Хусэйна да жыхароў краіны. У звароце Садам Хусэйн паабяцаў ірацкаму народу перамогу ў вайне і заявіў, што Джыхад (сьвяшчэнная вайна) -- абавязак кожнага іракца