Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:37 ]  Рамсфэльд адхіляе паведамленьні пра перамовы з іракцамі

ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што вайна ў Іраку скончыцца толькі пасьля безумоўнай капітуляцыі рэжыму Садама Хусэйна. Падчас прэсавай канферэнцыі ў Пэнтагоне Рамсфэльд паведаміў, што Багдад распаўсюджвае чуткі, нібыта амэрыканскія прадстаўнікі вядуць перамовы з ірацкімі кіраўнікамі. Рамсфэльд заявіў, што ўрад Хусэйна хлусіць і ніякіх перамоваў з Іракам не адбываецца. Рамсфэльд таксама заявіў, што амэрыканскія і брытанскія войскі разьмяшчаюцца вакол ірацкай сталіцы з поўначы, поўдня і захаду.
XS
SM
MD
LG