Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:03 ]  Буш папярэджвае пра магчымасць тэрактаў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папярэдзiў, што ў вайне супраць рэжыму Садама Хусэйна Злучаныя Штаты яшчэ сутыкнуцца з новымi небясьпекамi, у тым лiку, магчыма, i з тэрарыстычнымi актамi на амэрыканскай тэрыторыi. Выступаючы ў горадзе Фiлядэльфiя (штат Пэнсыльванiя) Буш заявiў, што каалiцыйныя сiлы наблiжаюцца да Багдаду i да перамогi ў вайне. Амэрыканскi прэзыдэнт сказаў, што сiлы ЗША i саюзьнiкаў дзейнiчаюць, каб вызвалiць Ірак i забясьпечыць iрацкае насельнiцтва гуманiтарнай дапамогай. (Буш: ) “За 11 дзён каалiцыйныя сiлы узялi пад кантроль большую частку заходняга i паўдзённага Іраку. За 11 дзён мы захапiлi ключавыя масты, адчынiлi паўночны фронт, дасягнулi – амаль дасягнулi поўнай перавагi ў паветры, i мы дастаўляем тоны гуманiтарнай дапамогi”. Буш таксама заявiў, што варожыя агенты, якiя могуць паспрабаваць патрапiць на тэрыторыю ЗША, будуць спыненыя. Ён заклiкаў амэрыканцаў да пiльнасьцi, бо гэта, паводле ягоных словаў можа дапамагчы захаваць жыцьцё многiм людзям.
XS
SM
MD
LG