Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:58 ]  Амэрыканскiя вайскоўцы застрэлiлi 7 мiрных жыхароў


АС САЛІЯ. Цэнтральнае камандаваньне войскаў ЗША паведамiла, што сем iрацкiх жанчынаў i дзяцей былi забiтыя амэрыканскiмi вайскоўцамi. Вайскоўцы абстралялi машыну, якая не спынiлася на прапускным пункце каля гораду Нэджэф. Паведамляецца, што яшчэ два мiрныя жыхары былi параненыя. Амэрыканскi афiцэр Чарльз Оўэнс заявiў францускай агенцыi навiнаў “Франс Прэс”, што iрацкая машына не спынiлася нават пасьля некалькiх папераджальных стрэлаў. Оўэнс сказаў, што пачалося расьсьледаваньне. Паводле Цэнтральнага камандаваньня, выглядае, што салдаты дзейнiчалi згодна зь iнструкцыяй для такiх сытуацыяў. Чатыры амэрыканскiя салдаты загiнулi ў суботу на прапускным пункце каля Нэджэфу ад бомбы, якую выбухнуў iрацкi салдат, апрануты ў цывiльнае, i з таго часу захады бясьпекi былi ўзмоцненыя.
XS
SM
MD
LG