ЛЁНДАН.Амэрыканскі брыгадны гэнерал Вінцэнт Брукс заявіў, што ірацкія цывільныя грамадзяне вітаюць падзеньне рэжыму Садама Хусэйна. Тым часам міністр абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун прызнаў сёньня ў Лёндане, што пакуль ніводзін асноўны палітычны альбо ваенны кіраўнік Іраку не перайшоў на бок сілаў кааліцыі. Гун паведаміў, што саюзьнікі ўтрымліваюць каля 8 тысячаў ірацкіх палонных.
Гэнерал Брукс адзначыў, што самагубчыя напады іракцаў на войскі кааліцыі ня будуць мець вялікага ўплыву на хаду вайны. Гэнерал лічыць гэтую тактыку неэфэктыўнай