Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  ААН перакананя ў магчымасьці пазьбегнуць харчовага крызысу ў Іраку

ЛЁНДАН.Прадстаўнікі праграмы харчаваньня ААН заявілі, што ў Іраку можна пазьбегнуць харчовага крызысу. Выканаўчы дырэктар праграмы Джэймс Морыс сказаў, што агенцтва неўзабаве дашле дастаткова прадуктаў для патрэбаў 27 мільёнаў іракцаў. Тым часам, прадстаўнік камісара Эўразьвязу ў гуманітарных справах паведаміў, што найбольш сур’ёзная сытуацыя зараз у Басры, дзе асноўнай праблемай ёсьць недахоп чыстай пітной вады. Раней сёньня, аўстралійскія прадстаўнікі выказалі заклапочанасьць тым, што адкладваецца прыбыцьцё ў ірацкі порт Ум-Каср двух суднаў з аўстралійскай пшаніцай у якасьці гуманітарнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG