САРАЕВА. Сёньня ў Босьнii адбудзецца жалоба па ахвярах масавых забойстваў у горадзе Срэбранiца. Да 8 тысячаў мусульманаў былi забiтыя, калi сiлы басьнiйскiх сэрбаў захапiлi Срэбранiцу 11 лiпеня 1995 году падчас вайны ў Босьнii. Чакаецца, што тысячы людзей прыйдуць на цырымонiю пахаваньня каля 600 першых апазнаных ахвяраў.
На сёньня адбылася эксгумацыя прыкладна 5 тысячаў ахвяраў зь дзясяткаў масавых пахаваньняў ва ўсходняй Босьнii. Аднак пакуль што апазналi парэшткi менш чым 800 чалавек.